Box Office 020 7401 9919

booktickets browseplays

follow us

  • YouTube Channel

King Lear | Belarus Free Theatre

Нічога не выйдзе з нічога

'Nothing will come of nothing.'



Беларускі Свабодны Тэатр Стары Кароль Лір, стомлены ад каралеўскіх абавязкаў, вырашае пакінуць сваё каралеўства, і падзяліць яго паміж трыма дачкамі, падарыўшы самую вялікую частку той, якая любіць яго найбольш. Яго дзьве старэйшыя дачкі робяць выгляд, што непамерна любяць бацьку, але малодшая Кардэлія адмаўляецца яму лісьлівіць. Раз’юшаны ён праганяе яе. Але за сваю безразважнасьць стары кароль атрымлівае бязьлітасную адплату. Пакінуты сваімі дачкамі ў галечы ў цяжкія часы, Лір занадта позна разумее несапраўднасьць тых каштоўнасьцяў, якімі ён жыў і, да свайго глыбокага расчаравання, пакуты, агульныя для ўсяго чалавецтва. З яго палкай паэзіяй, дотыкамі юмару і момантамі кранальнай прастаты, Кароль Лір – гэта адзін з самых грунтоўных мастацкіх пошукаў чалавецкасьці. Адзін са сьмялейшых у сьвеце, Беларускі Свабодны Тэатр быў заснаваны ў 2005 годзе Мікалаем Халезіным і Натальляй Калядой. Тэатр не мае ні ўласнага будынку, ні якога іншага абсталявання. Свае прадстаўленьні ў Беларусі яны праводзяць пад пакровам сакрэтнасьці, у маленькіх прыватных кватэрах, растасаванне якіх, праз рызыку перасьледу даводзіцца пастаяння зьмяняць. Сваёй працай, яны кідаюць духоўную стойкасьць і непачцівы гумар у твар праблемам.

Дзень, час і кошты


Чацьвер 17 траўня, 14.30
Пятніца 18 траўня, 19.30